Добро пожаловать
Вход / Регистрация

ТАДЭВУШ ДАЛЭНГА-МАСТОВІЧ. Санаторый пад клепсідрай. 9 03 2021

Спасибо! Поделитесь с друзьями!

URL

Вам не понравилось видео. Спасибо за то что поделились своим мнением!

Sorry, only registred users can create playlists.
URL


Добавлено by Admin В Разное
1 Просмотры

Описание

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч у беларускіх перакладах

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч – класік польскай міжваеннай літаратуры, народжаны ў Беларусі.

Асноўныя тэмы размовы:
Ад журнальнай фельетаністыкі да раманаў-бестсэлераў.
Прычыны шалёнага поспеху ў чытачоў.
Грамадска-палітычная сатыра пісьменніка. (“Кар’ера Нікадэма Дызмы”).
Прыгодніцкі жанр у раманістыцы літаратара.
Беларускія матывы ў творчасці польскага аўтара.
“Кінематаграфічнасць” прозы пісьменніка і яго экранізацыі.
Т.Далэнга-Мастовіч як сцэнарыст.
“Знахар” у версіях Міхала Вашыньскага і Ежы Гофмана.
Масавая літаратура ці правераная часам класіка?
Як перакладчыкі працуюць у камандзе? (пра падрыхтоўку беларускага выдання “Знахара”).
Раманы пісьменніка на старонках часопіса “Полымя”.
Прэзентацыя часопіснай публікацыі “Кар’еры Нікадэма Дызмы”.

З удзелам перакладчыкаў Марыі Пушкінай і Алеся Емяльянава-Шыловіча і галоўнай рэдактаркі часопіса “Полымя” Алены Мальчэўскай.
Мадэратар Андрэй Хадановіч.
---
“Санаторый пад клепсідрай”: анлайн-чытанні польскай літаратуры па-беларуску “Тут мы рэактывуем мінулы час з усімі яго магчымасцямі, а значыць, і з магчымасцю ачуняць” (с). Бруна Шульц “Санаторый пад клепсідрай” Пераклад літаратуры пераадольвае адлегласці ў прасторы і часе, здымае моўную і культурную (сама)ізаляцыю, робіць далёкіх класікаў “сучаснікамі”, а замежных сучаснікаў “землякамі”. Што і паказвае цыкл анлайн-сустрэч з беларускімі перакладчыкамі польскай паэзіі і прозы. Арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску пры падтрымцы выдавецтва “Логвінаў” цыкл “Санаторый пад клепсідрай” уключае літаратурныя чытанні і размовы пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ стагоддзя, сярод якіх некалькі нобелеўскіх лаўрэатаў і лаўрэатак. Файная магчымасць, не пакідаючы кватэры, пачуць геніяльную паэзію, зацікавіцца актуальнай прозай, зарыентавацца ў найлепшых кніжных выданнях польскіх пісьменнікаў па-беларуску.

https://instytutpolski.pl/minsk/
https://www.facebook.com/instytutpolski.wminsku

Написать комментарий

Комментарии

Комментариев нет.
RSS